24 Фев 2023
Тыдзень роднай мовы
«Тыдзень роднай мовы» праходзіў у каледже з 20 па 24 лютага. Весела і нечакана пачалася раніца ў дзень беларускай мовы – 21 лютага: латарэя “Цікавы слоўнік” узняла ўсім настрой і зарадзіла пазітывам. У сераду навучэнцы з захапленнем разгадвалі крыжаванкі на хуткасць. У конкурсе “Без навук як без рук” прынялі ўдзел усе групы, але пераможцаў, якія справіліся з трыма крыжаванкамі — толькі шэсць. Самыя кемлівыя, спрытныя і дасведчаныя атрымалі салодкія прызы!
У чацвер хлопцы з групы 16 прынялі ўдзел у iнтэлектуальна-пазнавальнай гульне «Квiтней беларуская мова». А ў пятніцу навучэнцы з задавальненнем дзяліліся сваімі любімымі словамі на беларускай мове – пакідалі стыкеры на дошцы.
Дзякуем усім удзельнікам!