Тыдзень роднай мовы

 

«Тыдзень роднай мовы» праходзіў у каледже з 20 па 24 лютага. Весела і нечакана пачалася раніца ў дзень беларускай мовы – 21 лютага: латарэя “Цікавы слоўнік” узняла ўсім настрой і зарадзіла пазітывам. У сераду навучэнцы з захапленнем разгадвалі крыжаванкі на хуткасць. У конкурсе “Без навук як без рук” прынялі ўдзел усе групы, але пераможцаў, якія справіліся з трыма крыжаванкамі — толькі шэсць. Самыя кемлівыя, спрытныя і дасведчаныя атрымалі салодкія прызы!     

У чацвер хлопцы з групы 16 прынялі ўдзел у iнтэлектуальна-пазнавальнай гульне «Квiтней беларуская мова». А ў пятніцу навучэнцы з задавальненнем дзяліліся сваімі любімымі словамі на беларускай мове – пакідалі стыкеры на дошцы.

Дзякуем усім удзельнікам!

 

#gallery-1 { margin: auto; } #gallery-1 .gallery-item { float: left; margin-top: 10px; text-align: center; width: 25%; } #gallery-1 img { border: 2px solid #cfcfcf; } #gallery-1 .gallery-caption { margin-left: 0; } /* see gallery_shortcode() in wp-includes/media.php */