НОВОЕ ПОСТУПЛЕНИЕ В БИБЛИОТЕКУ
НОВОЕ ПОСТУПЛЕНИЕ В БИБЛИОТЕКУ
Шумчык Ф.С., Епішава В.Ф. «Беларуская мова (прафесійная лексіка).
Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі» (2024)
Вучэбны дапаможнік змяшчае тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах вучэбнага прадмета “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры мовы прапануюцца заданні і практыкаванні, якія маюць выразную прафесійную накіраванасць (профіль інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі). Вучэбны дапаможнік змяшчае спецыяльныя тэксты для перакладу, кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў.
Прызначаецца для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях профiлю адукацыі “Iнфармацыйна-камунiкацыйныя тэхналогii”, а таксама можа быць карысным для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і культурай прафесійнага маўлення.