ВНИМАНИЕ!    Могилевский государственный электротехнический колледж проводит курсы по подготовке водителей категории «В». А также переподготовку с категории «В» на категорию «С». САМАЯ НИЗКАЯ ЦЕНА. Рассрочка платежа в 4 этапа. Процент сдачи в ГАИ с первого раза составляет 75%. Справки по телефонам: +37529-701-24-09 (МТС),  +375222-330830 

Міні-праект  “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”

image_pdfimage_print

Бібліятэка каледжа працягвае рэалізовываць мерапрыемствы запланаваныя ў рамках краязнаўчага міні-праекта  “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”.

12 і 13 сакавіка навучэнцы нашага каледжу былі запрошаны на дні адчыненых дзвярэй у Магілёўскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна.

У першы дзень мерапрыемстваў бібліятэкары для сваіх чытачоў зладзілі шэраг кніжга-прадметных выстаў “Скарбы нашага краю”, “Крыніцы хараства і натхнення” і іншыя, вялікую экспазіцыю арыгінальных фотаздымкаў Магілёва і магілеўчан, датаваных 1928 – 1955 гадамі. Нашы навучэнцы з захапленнем патрымалі у руках выданні кніг, якія убачылі свет у 20-х, 30-х, 40-х гадах прошлага стагоддзя.

Кожная экспазіцыя суправаджалася паведамленнямі бібліятэкарэй.

У другі дзень навучэнцы нашага каледжа трапілі на вечар памяці “Помнікі славы і неўміручасці”, на якім, з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі,  пазнаёміся з мемарыяльнымі комплексамі і помнікамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне, размешчаным на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Вялікае ўражанне на рабят зрабіла распавяданне аб помніке “Поющие”, які знаходзіцца ў Крычаўскім районе.

Пасля мерапрыемства бібліятэкары правялі віктарыну “Край свой знай і ім ганарыся”. За кожны правільны адказ навучэнцы ўзнагароджваліся салодкім прызам.

Яндекс.Метрика