Міні-праект “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”
Бібліятэка каледжа працягвае рэалізовываць мерапрыемствы запланаваныя ў рамках краязнаўчага міні-праекта “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”.
12 і 13 сакавіка навучэнцы нашага каледжу былі запрошаны на дні адчыненых дзвярэй у Магілёўскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна.
У першы дзень мерапрыемстваў бібліятэкары для сваіх чытачоў зладзілі шэраг кніжга-прадметных выстаў “Скарбы нашага краю”, “Крыніцы хараства і натхнення” і іншыя, вялікую экспазіцыю арыгінальных фотаздымкаў Магілёва і магілеўчан, датаваных 1928 – 1955 гадамі. Нашы навучэнцы з захапленнем патрымалі у руках выданні кніг, якія убачылі свет у 20-х, 30-х, 40-х гадах прошлага стагоддзя.
Кожная экспазіцыя суправаджалася паведамленнямі бібліятэкарэй.
У другі дзень навучэнцы нашага каледжа трапілі на вечар памяці “Помнікі славы і неўміручасці”, на якім, з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, пазнаёміся з мемарыяльнымі комплексамі і помнікамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне, размешчаным на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Вялікае ўражанне на рабят зрабіла распавяданне аб помніке “Поющие”, які знаходзіцца ў Крычаўскім районе.
Пасля мерапрыемства бібліятэкары правялі віктарыну “Край свой знай і ім ганарыся”. За кожны правільны адказ навучэнцы ўзнагароджваліся салодкім прызам.