Літаратурная гасцёўня “І кружыцца планета Куляшова…”
У рамках тыдня вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента 24 красавіка ў групах 9 і 10 прайшла літаратурная гасцёўня “І кружыцца планета Куляшова…” Аркадзь Куляшоў — лірык, філосаф, які з незвычайнай шчырасцю і цеплынёй выказаў у сваёй творчасці лёс цэлага пакалення, да якога належаў і сам.
Мерапрыемства пачалося з паведамлення выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры аб жыццёвым і творчым шляху Народнага паэта Беларусі. Удзельнікі праслухалі падборку цікавых фактаў аб паэце і яго шматграннай літаратурнай дзейнасці, верш «Бывай», які пакладзены на музыку. Вялікую цікавасць выклікала тое, што А. Куляшоў пачаў пісаць вершы з сямі гадоў, што яго вершы пакладзены на музыку і вядомы як цудоўныя беларускія песні.
Абмеркаваўшы творчасць паэта, навучэнцы прыйшлі да высновы, што Аркадзь Куляшоў – сапраўдны паэт-патрыёт, які праслаўляў родную зямлю, сваю Радзіму. Аб гэтым засведчылі і прачытаныя вершы » Камсамольскі білет», «На паўмільярдным кіламетры», «Бярозка» і іншыя. У завяршэнні гасцёўні ўдзельнікам прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны аб паэце.