21 Фев 2023
Дзень роднай мовы
Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Віншуем вас!
У Беларусі паводле Канстытуцыі — 2 дзяржаўныя мовы. І ў рускай, і ў беларускай ёсць словы, сэнс якіх можна зразумець толькі з дапамогай слоўнікаў Даля і Насовіча. А ёсць тыя, якія мы разумеем на генетычным узроўні.
Раніца ў электратэхнiчным каледжы пачалася з латарэі «Цікавы слоўнік», у час якой трэба было перакласці выбранае беларускае слова на рускую мову. За правільны адказ удзельнікі атрымлівалі прыз — каляндар з беларускай сімволікай. Фотазона ў беларускім стыле, народная музыка і ветлівыя словы на роднай мове — усё гэта стварала атмасферу, якая адпавядала святу. Дзякуй усім за прыемны настрой і ўсмешкі!