Інтэлектуальная гульня “Квітней, беларуская мова”.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова — самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
Менавіта ў гэты дзень ў нашым каледжы прайшла інтэлектуальная гульня “Квітней, беларуская мова”.
Мэта: развіваць і падтрымліваць цікавасць навучэнцаў да беларускай мовы як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабытку народа, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны.

Падчас мерапрыемства навучэнцы бралі ўдзел у розных конкурсах (“Шыфравальшчык”, “Рассыпаныя прыказкі”), разгадвалі крыжаванкі, чыталі любімыя вершы.

Ганарыцеся нашай мовай, размаўляйце на ёй, чытайце беларускую літаратуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!