ВНИМАНИЕ!    Могилевский государственный электротехнический колледж проводит курсы по подготовке водителей категории «В». А также переподготовку с категории «В» на категорию «С». САМАЯ НИЗКАЯ ЦЕНА. Рассрочка платежа в 4 этапа. Процент сдачи в ГАИ с первого раза составляет 75%. Справки по телефонам: +37529-701-24-09 (МТС),  +375222-330830 

Роднае слова — душа народа: як ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны электратэхнічны каледж» адзначылі Дзень роднай мовы.

image_pdfimage_print

21 лютага адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы.
З гэтай нагоды 20 лютага ў сценах нашага каледжа панавала асаблівая атмасфера — усе святкавалі  Дзень роднай мовы. Гэта быў час, калі кожнае слова гучала больш шчыра, а беларуская гаворка аб’яднала і навучэнцаў, і выкладчыкаў.
Праграма свята была насычанай. Раніца пачалася з акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Вельмі прыйшлася даспадобы выстава, прысвечаная роднай мове, традыцыям беларускага народа.

Сапраўдны ажыятаж выклікала інтэлектуальная гульня  “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, а таксама конкурсная програма “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, трыдыцыі), дзе навучэнцы розных курсаў на перапынках праявілі свае веды па  беларускай мове і літаратуры. Аматары інтэлектуальных забаў змаглі паказаць свае веды ў віктарыне «Моўныя скарбы» — аказалася, што многія нашы хлопцы і дзяўчаты выдатна ведаюць значэнне рэдкіх беларускіх слоў і фразеалагізмаў.

Таксама ў сталоўцы былі прыгатаваны стравы беларускай нацыянальнай кухні, якія вельмі прыйшліся да смаку навучэнцам.

Цэлы дзень працаваў відэасалон з беларускімі мультыплікацыйнымі фільмамі і  гучалі мелодыі нацыянальных песень.

Дзень роднай мовы яшчэ раз нагадаў нам: беларуская мова — гэта не толькі гісторыя, гэта сучаснасць, гэта стыльна і прыгожа. Дзякуй усім, хто далучыўся да свята і зрабіў гэты дзень незабыўным!

 

mpek.by использует cookie-файлы для удобства пользователей. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов. Вы можете запретить сохранение cookies в настройках своего браузера.
Принять