Год малой Радзімы “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”

image_pdfimage_print

20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, нашы навучэнцы былі запрошаны ў Магілёўскую абласную бібліятэку імя Леніна, дзе для іх прайшоў музычны час “Жыцце песні”, прысвечаны лёсу беларускай песні “Бывайце здаровы!”. Бібліятэкары распавядалі, што словы да гэтай песні напісаў Адам Русак. Аднак, сапраўдную славу ёй прынесла мелодыя кампазітара Ісака Любана, нашага зямляка з Чэрыкава Магілёўскай вобласці.

Да мерапрыемства была падгатавана мультымедыйная прэзентацыя, якая вылучыла асноўныя біяграфічныя звесткі аб кампазітары, яго жыццёвы і творчы шлях.

Напрыканцы музычнага часа навучэнцы і бібліятэкары дружна заспявалі знакамітую песню. Шчыра і пяшчотна прагучала ў нашым выкананні“Бывайце здаровы!”.


Бібліятэка каледжа гатуецца да адкрыцця інфармацыйнага міні-праекта, прысвечанага Году малой Радзімы “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”.

Любоў да Айчыны, гонар за сваю зямлю не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Адным з вядучых фактараў фарміравання гістарычнай і патрыятычнай свядомасці  навучэнцаў нашага каледжа з’яўляецца краязнаўства. Яно звязана з тым, што краязнаўчая адукацыя і выхаванне набывае вядучую ролю ў вырашэнні задач патрыятычнага і маральнага  станаўлення асобы. Пашырэнне ведаў аб сваім краі, яго гісторыі, развіццё інтарэса да мінулага і цяперашняга ажыццяўляецца ўсімі  формамі і метадамі бібліятэчнай работы.

На працягу года, у рамках рэаліцацыі міні-праекта, запланаваны краязнаўчыя часы, віртуальныя вандроўкі па мясцінах роднага краю, урокі краязнаўства, кніжныя выставы да значных дат у гісторыі роднага краю і да юбілеяў пісьменнікаў-землякоў.

Так сама ў бібліятэцы пачынае здзейснівацца інтэрактыўная гульня-прысутнасць “Адкуль Я”

Яндекс.Метрика