Роднае слова — душа народа: як ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны электратэхнічны каледж» адзначылі Дзень роднай мовы.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З гэтай нагоды 20 лютага ў сценах нашага каледжа панавала асаблівая атмасфера — усе святкавалі Дзень роднай мовы. Гэта быў час, калі кожнае слова гучала больш шчыра, а беларуская гаворка аб’яднала і навучэнцаў, і выкладчыкаў.
Праграма свята была насычанай. Раніца пачалася з акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Вельмі прыйшлася даспадобы выстава, прысвечаная роднай мове, традыцыям беларускага народа.
Сапраўдны ажыятаж выклікала інтэлектуальная гульня “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, а таксама конкурсная програма “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, трыдыцыі), дзе навучэнцы розных курсаў на перапынках праявілі свае веды па беларускай мове і літаратуры. Аматары інтэлектуальных забаў змаглі паказаць свае веды ў віктарыне «Моўныя скарбы» — аказалася, што многія нашы хлопцы і дзяўчаты выдатна ведаюць значэнне рэдкіх беларускіх слоў і фразеалагізмаў.
Таксама ў сталоўцы былі прыгатаваны стравы беларускай нацыянальнай кухні, якія вельмі прыйшліся да смаку навучэнцам.
Цэлы дзень працаваў відэасалон з беларускімі мультыплікацыйнымі фільмамі і гучалі мелодыі нацыянальных песень.
Дзень роднай мовы яшчэ раз нагадаў нам: беларуская мова — гэта не толькі гісторыя, гэта сучаснасць, гэта стыльна і прыгожа. Дзякуй усім, хто далучыўся да свята і зрабіў гэты дзень незабыўным!












